Запазычанасць Беларусі за расійскі газ дасягнула 550 млн долараў

30/01/2017 - 11:36

Афіцыйны Мінск завінаваціўся Маскве ўжо 550 мільёнаў долараў ЗША за пастаўкі газу. Такую лічбу журналістам назваў віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч, паведамляе neftegaz.ru.

Тым часам Беларусь і Расія па-ранейшаму не могуць вырашыць спрэчку па пастаўках газу. Яна цягнецца з пачатку 2016 года. Расія настойвае на тым, што аплата павінна весціся ў адпаведнасці з падпісаным кантрактам. Беларусь лічыць, што плаціць трэба па справядлівым кошце — каля 70 долараў за 1000 кубаметраў газу замест кантрактных 132.

У адказ Расія з сярэдзіны 2016-га абмежавала пастаўкі нафты ў нашу краіну. Таксама на першы квартал 2017 года Расія заявіла, што паставіць 4 млн тон нафты замест абяцаных 4,5 млн тон.

Па словах Дварковіча, Расія настойвае на поўнай аплаце паставак газу за 2016 год паводле ранейшай формулы.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі