Замест маршрутак. У Смалявічы і Фаніпаль да канца года плануюць пусціць электробусы

08/08/2026 - 10:23

Электробус у Мінску / LookByMedia

Паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі Смалявічы і Фаніпаль да канца года плануюць запусціць электробусы. Пра гэта паведамляе партал Smolevichi-24.

Праект стане пілотным: у выпадку паспяховай працы электробусаў на гэтых маршрутах іх плануюць пусціць і па іншых прыгарадных напрамках.

Для прыгарадных трас выбралі тэхніку са змешанай сістэмай зарадкі, якая дазваляе папаўняць запас энергіі не толькі ўначы ў дэпо, але і ўдзень у перапынках паміж рэйсамі. На канцавых станцыях маршрутаў усталююць пункты экспрэс-зарадкі.

Асобную ўвагу надалі працы тэхнікі ў зімовы перыяд. Як адзначаецца, у папярэднія сезоны пры моцных марозах запас ходу электратранспарту мог зніжацца на 30% з-за працы ацяплення на поўную магутнасць і супраціўлення снегу.

Каб пазбегнуць затрымак, у электробусах усталявалі назапашвальнікі энергіі, якія, паводле даных распрацоўшчыкаў, стабільней працуюць пры адмоўных тэмпературах.

Салоны электробусаў аснасцяць сістэмамі клімат-кантролю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі