Залезлі ў заначкі? Беларусы пяты месяц больш прадаюць валюты, чым купляюць

07/12/2021 - 07:32
Чарга ля абменнага пункта ў Мінску

Пяты месяц запар беларусы прадаюць больш замежнай валюты, чым купляюць, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на дадзеныя Нацбанка. У прыватнасці, у лістападзе гэтая розніца склала 76,6 мільёна долараў. Гэта значыць купілі 965,5 мільёнаў долараў, а прадалі — 1 мільярд 42 мільёны.

За 11 месяцаў розніца паміж прададзенай і набытай звычайнымі грамадзянамі валютай склала амаль 22 мільёны долараў.

Чыстымі прадаўцамі валюты застаюцца і юрасобы. Яны таксама больш прадаюць, чым набываюць. За 11 месяцаў гэтага года продаж імі замежнай валюты перавысіў куплю на 762,5 мільёна долараў.

Пакупнікамі застаюцца толькі суб'екты гаспадарання, прадпрыемствы. Зыходзячы з дадзеных Нацыянальнага банка, за 11 месяцаў гэтага года яны купілі амаль на 103 мільёны долараў больш, чым прадалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі