Залева ў Гродне: град дыяметрам 3 см і дрэвы, якія валіліся на дамы

23/06/2021 - 19:22

Увечары 23 чэрвеня на Гродна абрынулася залева. Як піша autogrodno.by, месцамі выпаў буйны град — дыяметрам да 3 сантыметраў. 

Моцны вецер зваліў з дзясятак дрэваў, некаторыя з іх падалі проста на дамы. Напрыклад, на вуліцы Дзяржынскага дрэва звалілася на дах пабудовы вайсковага шпіталя. У адным з прыватных дамоў сарвала шыфер з даху.

Пасля залевы велізарныя лужы ўтварыліся на вуліцах Брыкеля, Таўлая, Кірава, праспекце Касманаўтаў.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі