Зала падчас выступлення Лукашэнкі, Парашэнкі, Абамы і Шакіры ў ААН (фотафакт)

28/09/2015 - 10:46

У межах юбілейнай сесіі Генасамблеі ААН гэтымі днямі ў Нью-Ёрку праходзіць канферэнцыя па ўстойлівым развіцці. Гэта падзея лічыцца адной з найважнейшых у палітычным полі. Падчас яе выступаюць кіраўнікі краін — удзельніц ААН і кажуць пра самыя вострыя, на іх думку, праблемы.

Паўпустыя залы падчас выступлення — зусім не рэдкі выпадак. Амаль не было людзей не толькі падчас прамоваў Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, але і падчас выступлення, напрыклад, лідара Кітая Сі Цзіньпіна.

 

Зала падчас выступлення Аляксандра Лукашэнкі.
Зала падчас прамовы Пятра Парашэнкі.
Зала падчас выступлення кіраўніка Кітая Сі Цзіньпіна.

Крыху больш людзей, але таксама не поўныя залы былі падчас выступлення Ангелы Меркель і  Барака Абамы.

Зала падчас прамовы Ангелы Меркель.
Прысутныя падчас выступлення Барака Абамы.

Фота: president.gov.ua, flickr.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі