Захоп агентурай ці ліквідацыя: якое будучае чакае Каардынацыйную раду — эфір

02/03/2026 - 01:27

Арцём Брухан / Еўрарадыё

Да чарговых выбараў у Каардынацыйную раду застаецца не так і шмат часу, але пакуль не заўважна практычна ніякай актывізацыі на “агітацыйным фронце”. Не чуваць заклікаў з боку палітычных сіл альбо асобных актывістаў далучацца да іх выбарчага спіса, не прапаноўваюцца праграмы, не гучаць выбарчыя абяцанкі. Па шчырасці, апроч гучнага выхаду фракцыі “Беларусы” са складу дзеючай КР і закідаў ва ўнутраныя ТГ-чацікі з боку пакуль яшчэ “Моладзевага наступу” пра іх намер па сцягам ужо проста “Наступу” ісці на выбары, нічога і няма. А, яшчэ ёсць развагі пра магчымы рэйдарскі захоп КР лукашэнкаўскімі спецслужбамі. І гэта ў дадатак да перасцярогаў, ці ўсё магчымае зроблена для таго, каб было бяспечна прагаласаваць на выбарах у Каардынацыйную раду…

Што адбываецца ў КР і як на працы гэтай структуры адбіўся выхад з яе складу цэлай фракцыі? Ці магчыма абараніць КР ад рэйдарскага захопу агентурай Церцеля, а тых, хто будзе галасаваць на выбарах, ад зліву іх дадзеных? Чым будзе адрознівацца сёлетняя “галасавалка” на выбарах у КР і чам  “Гронка” не працавала амаль 6 месяцаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан і стваральнік платформы Belarus ID для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі