Уладзімір Жыгар / Еўрарадыё
І Лукашэнка, і генералы з Міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі заяўляюць, што расійская балістычная ракета “Арэшнік”, якой Крэмль любіць палохаць Захад, ужо дастаўлена ў нашу краіну і пастаўлена на “баявое дзяжурства”. Але расследавальнікі з BELPOL на падставе атрыманых звестак кажуць, што “не ўсё так адназначна…”
Ці можна давяраць крыніцам і таму аналізу, з якога вынікае, што з “Арэшнікам” не ўсё так, як нам даводзяць Лукашэнка і генералы? Ці сапраўды Лукашэнка будзе аддаваць загады і кіраваць “Арэшнікам”? Як змяняецца стаўленне да рэжыму ў заходніх палітыкаў на фоне пазіцыі Трампа адносна Лукашэнкі, і ці варта чакаць ў 2026 годзе змяншэння рэпрэсій у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар у 15:00. Праграма выходзіць раз на тры тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут