За суткі ў Беларусі патанулі 6 чалавек, у тым ліку дзіця

01/07/2024 - 09:22

Вадаём, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Шэсць чалавек патанулі ў Беларусі за мінулыя суткі, паведамляюць у беларускім МНС. Сярод загінулых ёсць і дзіця. Гэта здарылася ў аграгарадку Млынок Ельскага раёна. Аднагадовы хлопчык гуляў у двары прыватнага дома з мячом, побач быў дзіцячы надзіманы басейн. У нейкі момант мяч зваліўся ў басейн, дзіця палезла па яго і звалілася ў ваду. Хлопчыка адвезлі ў бальніцу, але медыкі выратаваць яго не змаглі, канстатавалі смерць.

Малады мужчына (1999 года нараджэння) патануў на возеры Каташы ў Кобрынскім раёне. Хлопец з кампаніяй адпачываў на беразе возера. Маладыя людзі скакалі ў ваду з прывязанай да дрэва вяровачнай тарзанкі. У нейкі момант адзін з іх не вынырнуў. Мужчыну знайшлі за 2 метры ад берага на глыбіні. Выклікалі хуткую, спрабавалі рэанімаваць, але беспаспяхова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі