За перформанс з міліцэйскай формай аштрафавалі актора Свабоднага тэатра

11/12/2018 - 12:38

На 367,5 рубля (15 базавых велічыняў) аштрафавалі актора Свабоднага тэатра Дзмітрыя Яфрэмава за перформанс з міліцэйскай формай. Хлопцы прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянавай акцыі. Такі прысуд вынесла Вікторыя Шабуня, перадае Радыё "Свабода"

Яфрэмава затрымалі 8 снежня, да суда ён знаходзіўся ў ІЧУ на завулку Акрэсціна ў Мінску. Сёння ў ізалятар адправілі яшчэ двух актораў: іх будуць судзіць 12 снежня. 

Усе яны ўдзельнічалі ў перформансе "Дэканструкцыя міліцыянта" 28 лістапада ў гандлёвым цэнтры "Замак". Акцыю правялі навучэнцы студыі "Фартынбрас" пры Свабодным тэатры. Акторы апрануліся ў форму з сімволікай ЛГБТ — пагонамі  вясёлкавых колераў. Потым яны хадзілі па гандлёвым цэнтры і пыталіся ў мінакоў, чаму яны не пасміхаюцца. Тым, хто ў адказ пасміхаўся, акторы раздавалі цукеркі і танцавалі.

Яфрэмаў на судзе патлумачыў, што не проста ўдзельнічаў у перформансе, а выконваў студыйнае "хатняе заданне" — паспрабаваць тэатральнымі дзеяннямі прыцягнуць увагу мінакоў, "атрымаць ад іх рэакцыю ў адказ". І гэта яму ўдалося зрабіць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі