У Беларусі адкрываецца новая сетка крам касметыкі

19/09/2026 - 16:05

Крама Oliva

Новая сетка крам касметыкі і бытавой хіміі з'явілася ў Беларусі, паведамляе Office Life.

Першая крама пад брэндам Oliva запрацавала ў жылой шматпавярхоўцы ў 19-м мікрараёне Гомеля на вуліцы Барадзіна. Сетка мае ўсе шанцы на пашырэнне, бо за ёй стаіць буйны беларускі рытэйлер.

Oliva належыць кампаніі "Дабраном", якой належаць крамы "Копеечка" і дыскаўнтары "Маяк".

Адзначаецца, што брэнд будзе развівацца ў фармаце "крама каля дома" і спецыялізавацца на так званым сегменце дрогеры — гэта невялікія крамы крокавай даступнасці, дзе прадаюцца непрадуктовыя тавары штодзённага попыту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі