Фота мае ілюстрытыўны характар / zhzh.info
У Беларусі расце колькасць шпіталізацый з ВРВІ, прычым фіксуюцца цяжкія рэспіраторныя інфекцыі, якія перарастаюць у пнеўманіі. Маюць месца і так званыя атыповыя ўзбуджальнікі — Mycoplasma pneumoniae і Chlamydia pneumoniae.
Пра гэта расказаў Святаслаў Вельгін з мінскай Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы. Доктар кажа, што рост захварванняў супаў з пачаткаў навучальнага года.
Што праўда, грып пакуль не рэгеструюць — сезон пачнецца пазней. Спецыялісты мяркуюць, што сярод вірусаў грыпу А сёлета будзе пераважаць H1N1. Ён лягчэй пранікае ў ніжнія дыхальныя шляхі і на яго фоне хутчэй далучаецца бактэрыяльная інфекцыя. Але працякаць хвароба будзе не абавязкова ў цяжкай форме.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут