Сцяг Швейцарыі / pixabay.com
Федэральны савет Швейцарыі ўвёў дадатковыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.
Санкцыі адпавядаюць абмежавальным мерам, прынятым Еўрасаюзам 23 красавіка 2026 года ў рамках 20-га пакета санкцый ЕС у дачыненні да Расіі.
"Гэтыя меры яшчэ больш набліжаюць санкцыі супраць Беларусі да тых мер, якія дзейнічаюць супраць Расіі", — гаворыцца ў дакуменце.
Меры пашыраюць ужо дзеючую забарону на экспарт беларускіх тавараў, якія, на думку Федэральнага савета Швейцарыі, могуць спрыяць ваенна-тэхналагічнаму развіццю краіны і прыносіць істотны прыбытак. У фінансавай сферы абмежаванні датычацца аперацый з крыптавалютамі і валютамі цэнтральных банкаў, у тым ліку з беларускім рублём. Акрамя таго, забараняецца аказваць паслугі бяспекі Беларусі, яе дзяржорганам і дзяржкарпарацыям.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут