За падрыхтоўку дзяржперавароту ў Германіі затрымалі дзясяткі чалавек

07/12/2022 - 08:34
Берлін / Еўрарадыё

У Германіі адбыліся масавыя затрыманні людзей, якіх падазраюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, паведамляе Генеральная пракуратура ФРГ. У справе 52 падазраваныя, сярод іх — грамадзянка Расіі Віталія Б.

7 снежня германскія праваахоўнікі правялі ператрусы ў 52 падазраваных у 11 землях. Затрымалі 25 чалавек — 22 меркаваныя чальцы тэрарыстычнай арганізацыі і тры прыхільнікі.

Паводле звестак пракуратуры, тэрарыстычная арганізацыя была заснаваная не пазней за лістапад 2021 года. Яе мэтай была змена дзяржаўнага ладу Германіі, бо цяпер краінай нібыта кіруюць чальцы "глыбіннай дзяржавы". 

Удзельнікі арганізацыі планавалі правесці ваенны пераварот, змяніць уладу на ўсіх узроўнях і сфармаваць ваенны пераходны ўрад. Гэты ўрад муусіў пачаць перамовы з краінамі-пераможцамі ў Другой сусветнай вайне, цэнтральнай з якіх лічыў Расію. Генпракуратура Германіі сцвярджае, што Генрых XIII П.Р., адзін з лідараў арганізацыі, ужо звязваўся з прадстаўнікамі Расіі ў Германіі пры дапамозе расіянкі Віталіі Б. Праўда, пракуратура не мае звестак наконт рэакцыі гэтых расійскіх прадстаўнікоў.

Некаторыя ўдзельнікі арганізацыі, як падазраюць у пракуратуры. сфармавалі ўзброеную групу для захопу Бундэстага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі