За незразумелы знак на стэле юнак атрымаў два гады калоніі

13/11/2020 - 18:52

За незразумелы знак на стэле юнак атрымаў два гады калоніі агульнага рэжыму. Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў Андрэя Карэшнікава вінаватым у хуліганстве і апаганьванні гісторыка-культурных каштоўнасцяў, паведамляе "Наша ніва".

14 жніўня Карэшнікаў на скульптуры Маці-Радзімы, якая знаходзіцца ля стэлы, намаляваў "кола з лініяй над ім". І суд вырашыў, што яго ўчынак варты двух гадоў калоніі.

Малады чалавек сваю віну ў хуліганстве прызнаў. Але ён заявіў, што не ведаў прыналежнасць абеліска да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі