За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 152 новыя выпадкі COVID-19

29/07/2020 - 13:41

Па стане на 29 ліпеня ў Беларусі зарэгістраваныя 67 518 чалавек, у якіх дыягнаставалі COVID-19, перадае прэс-служба Мінздароўя. За суткі прырост склаў 152 выпадкі. 

За час пандэміі памерлі 548 пацыентаў, у якіх выявілі каранавірусную інфекцыю (+5).

Паправіліся і былі выпісаныя 61 442 чалавекі (+768).

За час пандэміі ў краіне было праведзена 1 278 583 тэсты (+8501).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі