За мем з надмагільнай плітой Лукашэнкі беларуску асудзілі на год калоніі

09/06/2023 - 13:20
Здымак, за які асудзілі жыхарку Хоцімска / facebook.com/mrStopLuka

У судзе Хоцімскага раёна на адзін год калоніі агульнага рэжыму асудзілі Аляксандру Хомчанка паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Прысуд вынесла суддзя Алеся Парфяненка, паведамляюць праваабаронцы.

Жанчына пабачыла ў сацсетцы карцінку з надмагільнай плітой Аляксандра Лукашэнкі і падзялілася здымкам на сваёй старонцы. На судзе Хомчанка патлумачыла, што тэкст пад публікацыяй падаўся ёй забаўным, таму яна паставіла пад ім адзнаку "Клас" і перапосціла сабе.

Суд, аднак, палічыў, што карцінка і тэкст на ёй былі абразлівымі для Лукашэнкі. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі