За "марш недармаедаў" маці Севярынца аштрафавалі на чатыры пенсіі

21/03/2017 - 08:10

21 сакавіка суд Кастрычніцкага раёна Віцебска аштрафаваў рэгіянальнага каардынатара аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Таццяну Севярынец на 1150 рублёў (50 базавых велічыняў). За "марш недармаедаў", які прайшоў у Віцебску 26 лютага, жанчыну абвінавацілі ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. 

У каментары tut.by Таццяна Севярынец паведаміла, што штраф складае амаль чатыры яе пенсіі.

Сёння ж за віцебскі "марш недармаедаў" асудзілі 19-гадовага Кірыла Татарэвіча. Яго аштрафавалі на 690 рублёў (30 базавых велічыняў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі