За кастрычнік рэжым пакараў беларусаў 425 гадамі турмы па “пратэстных” справах

06/11/2022 - 10:23
Амаль у 100% выпадкаў рэжым карае нязгодных пазбаўленнем волі / Еўрарадыё

За кастрычнік па “пратэсных” крымінальных справах асуджана не менш за 114 чалавек. На ўсіх — 425 гадоў і 8 месяцаў пазбаўлення волі, 15 гадоў “хіміі”, 67 гадоў “хатняй хіміі”, 4 месяцы арыштаў, паведамляюць праваабаронцы “Вясны”.

Сярод вядомых пакараных 36 жанчын і 78 мужчын. Таксама ім прысудзілі штрафаў на 391 тысячу рублёў.

Аднаго чалавека пазбавілі воінскага звання “старшы прапаршчык у адстаўцы”.

Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе “хіміі”, “хатняй хіміі” і арышту суды ўжывалі ў 99,13 адсотках выпадках асуджэння фігурантаў “пратэсных” спраў, — робяць сумную выснову праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі