Польскія памежнікі затрымалі парушальнікаў мяжы з Літвой / Straż Graniczna
Двух замежнікаў затрымалі ў Польшчы за арганізацыю канала нелегальнай міграцыі.
Як паведамляе памежная служба Польшчы, былі затрыманыя 55-гадовы грамадзянін Балгарыі і 29-гадовы грамадзянін Беларусі. Памежнікі падазраюць, што яны арганізавалі незаконны пераход польска-літоўскай мяжы.
Суд папярэдне арыштаваў абодвух падазраваных на тры месяцы. Таксама былі прынятыя адміністрацыйныя пастановы пра дэпартацыю з забаронай на ўезд у Шэнгенскую зону на 10 гадоў.
Абставіны затрымання і расследавання не раскрываюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут