Іван Станкевіч
2,5 года "хатняй хіміі" прысудзіў суд Фрунзенскага раёна Мінска Івану Станкевічу, пішуць праваабаронцы.
Такі прысуд вынесла яму суддзя Юлія Крэпская 29 снежня 2023 года. Станкевіча асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. Вінавацілі яго паводле "народнага" 342-га артыкула Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Станкевіч — дырэктар па аўдыту вядомай сталічнай кампаніі B1. У яго ёсць трое непаўналетніх дзяцей (2013, 2016 і 2019 года нараджэння).
Мінчука затрымалі напрыканцы кастрычніка і да суда трымалі пад вартай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут