За абразу Ярмошынай асудзілі на два гады сябра яе сына

30/12/2021 - 13:22

Былы работнік Генпракуратуры Аляксандр Нікалаеў на днях быў асуджаны на два гады калоніі. Судзілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага Кодэкса: абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369), абраза прэзідэнта (арт. 368), абраза суддзі (арт. 391). 

У справе фігуравалі і абразы Лідзіі Ярмошынай у сацсетках. А ў відэарапарце сілавікоў былі зробленыя скрыншоты са старонкі ў Фэйсбуку з выказваннямі на адрас экс-кіраўніцы Цэнтрвыбаркама. 

Нікалаеў амаль не стрымліваў язык, характарызуючы Ярмошыну. Ён пісаў, што яна забараняла сыну "жыць мужчынам" і прыводзіць у дом дзяўчат.

Як піша "Наша Ніва", раней Нікалаеў блізка сябраваў з сынам экс-старшыні ЦВК — адвакатам Аляксеем Ярмошыным, які памёр пры невядомых абставінах у 2017-м, маючы 40 гадоў.

Падчас працы ў пракуратуры Цэнтральнага раёна яны нават сядзелі ў адным кабінеце. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі