За 7 месяцаў наймальнікі звольнілі больш за 413 тысяч беларусаў

27/08/2021 - 13:12

За сем месяцаў 2021 года на флагманскіх кампаніях Беларусі было звольнена 413,6 тысячы чалавек, паведамляе сайт banki24.by. 

Прычым колькасць звольненых значна перавысіла колькасць прынятых на працу за той жа перыяд — іх было толькі 364,3 тысячы чалавек.  

Такім чынам, флагманскія кампаніі краіны страцілі 49,3 тысячы чалавек. 

І гэта болей, чым было ў папярэднім, 2020 годзе — тады такі адток склаў 37,6 тысячы чалавек. 

Прычыны звальнення могуць быць рознымі: выхад на пенсію, пераход на працу ў малое прадпрыемства, заснаванне ўласнага бізнесу, эміграцыя. 

Варта адзначыць, што сёлета ў параўнанні з 2020-м вырасла колькасць звольненых за прагулы і іншыя парушэнні дысцыпліны — 21,2 тысячы замест леташніх 20,7 тысячы чалавек.

Павялічылася і колькасць людзей, якія страцілі працу ў выніку ліквідацыі арганізацый або скарачэння кадрў. Летась іх было 2,5 тысячы, а сёлета — 4,3 тысячы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі