За 6 месяцаў насельніцтва Беларусі скарацілася на 9,2 тысячы чалавек

26/07/2017 - 18:56

За першае паўгоддзе 2017 года насельніцтва Беларусі скарацілася на 9,2 тысячы чалавек. Па звестках Белстата на 1 студзеня 2017 года, у Беларусі пражывала 9504,7 тысячы чалавек. Насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня 2017 года складае 9495,5 тысяч чалавек.

На жаль, колькасць жыхароў Беларусі ізноў стала меншай за 9,5 млн чалавек.

Таксама Белстат інфармуе, што з пачатку года ў Беларусі заключана 26,3 тысячы шлюбаў. Пры гэтым зарэгістравана 15,4 тысячы разводаў. Калі параўноўваць са статыстыкай за 2016 год, дык па колькасці шлюбаў мы істотна не дабіраем, а па разводах трымаемся ў трэндзе. За 2016 год было аформлена 64,5 тысячы шлюбаў і 32,6 тысячы разводаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі