За 10 гадоў колькасць беларускамоўных школьнікаў скарацілася ўдвая

31/05/2017 - 05:55

За 10 гадоў колькасць беларускамоўных школьнікаў скарацілася ўдвая. У апошнім навучальным годзе ў нашай краіне па-беларуску прадметы выкладаліся 128600 дзецям. Як піша сайт nn.by, гэта 13,3% ад агульнай колькасці школьнікаў (у савецкія часы, у 1988 годзе было 22%). Лічба самая малая за ўсе гады існавання незалежнай Беларусі. Дзесяць гадоў таму па-беларуску прадметы выкладалі 246 тысячам школьнікаў.

У Мінску на роднай мове вучацца толькі 1,8% дзяцей. Што да рэгіёнаў, дык толькі ў Віцебскай і Гомельскай абласцях зафіксаваная станоўчая тэндэнцыя. На Віцебшчыне за год колькасць беларускамоўных вучняў вырасла з 11,3% да 11,6%, на Гомельшчыне — з 12,1% да 12,4%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі