З-за моцнага ветру ў Беларусі на суботу аб'явілі чырвоны ўзровень небяспекі

18/02/2022 - 14:56

З-за моцнага ветру ў Беларусі сіноптыкі на суботу, 19 лютага, аб'явілі штармавое папярэджаннечырвоны ўзровень небяспекі. На захадзе нашай краіны (у многіх раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей) раніцай і ў дзённыя гадзіны яго парывы будуць дасягаць 25-30 метраў за секунду, у іншых рэгіёнах — месцамі. Па Беларусі ў начныя гадзіны прагназуецца вецер з парывамі 15-20 м/с, а раніцай і ўдзень — 17-24 м/с. У сталіцы ў дзённыя гадзіны чакаюцца парывы ветру 17-22 м/с, а месцамі і да 24 метраў за секунду.

Амаль па ўсёй краіне магчымыя снег, мокры снег і дождж.

Што да тэмпературы паветра, то ўначы яна складзе ад -2 да +4 градусаў, удзень — ад +3 да +8 (на поўдні краіны — да 10 градусаў цяпла).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі