З-за моцнага ветру ў Беларусі на чацвер аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

18/04/2018 - 20:28

З-за моцнага ветру ў Беларусі на чацвер, 19 красавіка, сіноптыкамі аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Удзень амаль па ўсёй краіне яго парывы будуць дасягаць 15-18 метраў за секунду, інфармуе БЕЛТА. Што да ападкаў, то кароткачасовыя дажджы магчымыя пераважна на ўсходзе нашай краіны.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +5 да +11 градусаў (у Мінску — 8-10 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +16 градусаў (на Брэстчыне — да 18 цяпла, у сталіцы — ад +10 да +12 градусаў).

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі