З-за каранавіруса Лукашэнка накіраваў на Віцебшчыну міністра аховы здароўя

31/03/2020 - 10:22

У аўторак Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі і экс-кіраўніцай Адміністрацыі прэзідэнта Наталляй Качанавай выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі з каранавірусам. Лукашэнка заявіў, што па яго адчуваннях і па "лічбавым аналізе захворванняў" "мы цяпер... знаходзімся на піку". "Я ўжо малю бога, каб да Вялікадня гэты пік пайшоў уніз", заявіў беларускі кіраўнік. Раней ён ужо заяўляў, што беларусам трэба пратрымацца да праваслаўнага Вялікадня (19 красавіка).

Падчас сустрэчы з Качанавай Лукашэнка назваў Віцебскую вобласць "праблемным рэгіёнам". Як вядома, у апошнія дні з гэтага рэгіёна ідзе трывожная інфармацыя пра сітуацыю з заражэннем каранавірусам. У аўторак стала вядома пра першую смерць ад COVID-19. У выхадныя Наталля Качанава была на Віцебшчыне.

"Я не гавару, што там катастрофа нейкая, не,цытуе словы Лукашэнкі тэлеграм-канал Пул Першага. — Проста Віцебская вобласць у нас заўсёды, і па клімаце іншая, і крыху зрушыўся гэты пік захорванняў".

Высвятляецца, што Аляксандр Лукашэнка паслаў на Віцебшчыну міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка і групу спецыялістаў. 31 сакавіка яны працуюць там. Яны мусяць прааналізаваць сітуацыю і "зрабіць высновы".

На ўчорашні дзень у Беларусі было афіцыйна заяўлена пра 152 выпадкі заражэння каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі