З-за каранавіруса этап Кубка свету па біятлоне ў Чэхіі пройдзе без гледачоў

02/03/2020 - 09:54

З-за каранавіруса сёмы этап Кубка свету па біятлоне ў Чэхіі пройдзе без гледачоў, паведамляе ctk.eu. Спаборніцтвы стартуюць 5 сакавіка. У нядзелю чэшскія ўлады паведамілі пра тры першыя выпадкі заражэння. З'явілася нават інфармацыя, што этап могуць адмяніць, але яна не знайшла пацверджання.

Як стала вядома, этап у Чэхіі прапускаюць беларускія біятланісты Дынара Алімбекава і Максім Верабей. У нашай зборнай — Ірына Крыўко, Алена Кручынкіна, Ірына Кручынкіна, Ганна Сола; Раман Елетнаў, Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў і Мікіта Лабастаў. Запланаваныя спрынтарскія гонкі, гонкі з масавым стартам і эстафеты.

Зусім магчыма, што без гледачоў пройдуць і летнія Алімпійскія гульні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі