З Польшчы дэпартавалі беларуса, які спрабаваў абысці забарону на ўезд у ЕС

30/09/2024 - 09:20

Аэрапорт у Катавіцах / wikimedia.org

Польская памежная служба затрымала ў аэрапорце Катавіцаў 25-гадовага грамадзяніна Беларусі, якому раней быў забаронены ўезд у Польшчу і краіны шэнгенскай зоны. Пра гэта са спасылкай на Сілезскі аддзел памежнай службы расказвае выданне Most.

Беларус спрабаваў вылецець у турэцкую Анталлю. Але не змог прайсці памежны кантроль у аэрапорце, яго падман выявіўся. Каб абысці забарону, мужчына змяніў у Беларусі прозвішча, зрабіў новы пашпарт і ўжо двойчы з гэтым дакументам змог атрымаць польскую візу. З Польшчы некалькі разоў ездзіў у Германію.

Беларусу выставілі крымінальныя абвінавачанні адразу паводле некалькіх артыкулаў: у тым, што ён увёў у зман супрацоўніка консульства Польшчы (каб атрымаць візу), двойчы нелегальна перасёк польска-нямецкую мяжу і спрабаваў нелегальна перасячы мяжу ў Катавіцкім аэрапорце. Мужчыну ўручылі пастанову пакінуць Польшчу і зноў забаранілі ўезд у краіны шэнгенскай зоны на тры гады. Пад канвоем яго даставілі на мяжу і перадалі беларускаму боку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі