З памежнай Белгародскай вобласці РФ пачалі вывозіць людзей

03/11/2022 - 08:16
У Тульскую вобласць выехалі два аўтобусы з жыхарамі рэгіёна / @vvgladkov

З памежнай Белгарадскай вобласці Расіі, якая перыядычна церпіць ад абстрэлаў, пачалі вывозіць людзей. Сёння раніцай у Тульскую вобласць выехалі два аўтобусы з жыхарамі рэгіёна. Пра гэта паведаміў губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў.

Выязджаюць людзі, "якія прынялі рашэнне часова пакінуць рэгіён", расказаў ён. Гэта 56 чалавек, у тым ліку 32 дзіцяці. Гладкоў падзякаваў тульскаму губернатару Аляксею Дзюміну "за падтрымку і за гатоўнасць прыняць белгарадцаў". Ён таксама расказаў, што на месцы перасяленцаў сустрэне яго намеснік і дапаможа з размяшчэннем.

Памежныя вёскі Белгародскай вобласці перыядычна знаходзяцца пад абстрэлам. У сярэдзіне кастрычніка мясцовы рэсурс bel.ru паведамляў, што з пачатку вайны з пяці муніцыпалітэтаў Белгародскай вобласці былі эвакуяваныя каля 3,5 тысяч чалавек. З іх больш за 1,1 чалавек перавезлі ў пункты часовага размяшчэння. Астатнія пераехалі да сваякоў або ў арэндаванае жыллё.

У бяспечны рэгіён выязджаюць 56 чалавек, у тым ліку 32 дзіцяці / @vvgladkov

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі