Пажар на полі
З пачатку 2026 года ў Беларусі ў выніку пажараў згарэлі або пацярпелі як мінімум 34 адзінкі сельскагаспадарчай тэхнікі. Пра гэта сведчыць аналіз дадзеных МНС, праведзены "Позіркам".
Чарговае ўзгаранне на аб'екце аграпрамысловага комплексу зафіксавалі 3 верасня. У апошнія дні ратавальнікі таксама паведамлялі пра іншыя пажары. 31 жніўня каля аграгарадка Велецін Хойніцкага раёна згарэлі 5 тон саломы ў рулонах. У той жа дзень на полі каля вёскі Новыя Рачковічы Слуцкага раёна загарэўся прэс-падборшчык.
У 2025 годзе ў выніку пажараў пацярпелі або былі знішчаны як мінімум 53 адзінкі сельгастэхнікі. У 2024 годзе такіх выпадкаў было не менш за 73.
Пры гэтым МНС раней паведамляла пра сотні парушэнняў пажарнай бяспекі падчас сельгасработ. Па стане на 20 ліпеня было зафіксавана 228 выпадкаў, калі не забяспечвалася гатоўнасць першасных сродкаў пажаратушэння. Яшчэ 63 разы зернеўборачная тэхніка працавала без суправаджэння пажарнай аварыйна-выратавальнай або іншай прыстасаванай для тушэння пажараў тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут