Чытаць болей: Страх и ненависть? Краткое содержание белорусской толерантности
Як бачыць рашэнне міграцыйнага крызісу Трамп, мы памятаем з яго мінулага тэрміну. Пабудаваць на мяжы з Мексікай агароджу, дый усё. Зрэшты, калі некалькі гадоў таму мы смяяліся з метадаў Трампа, то цяпер не да смеху. Мексіку яшчэ не абнеслі такім шчыльным плотам, як Беларусь (нашы краіны-суседкі з боку ЕС як маглі спрабавалі справіцца з раптоўным міграцыйным крызісам на мяжы).
А якія метады ў Байдэна? Дзве партыі ў Палаце прадстаўнікоў аб'ядналіся, каб распрацаваць міграцыйную рэформу, якая задавальняла б усіх. Але... рэспубліканцы заблакавалі яе. Цяпер дэмакраты думаюць, што такім чынам Трамп хоча скрасці ў іх перамогу на выбарах.
КНДР працуе па поўнай
Ваенныя заводы ў КНДР працуюць на ўсю катушку і вырабляюць зброю і снарады для Расіі, кажуць у Міністэрстве абароны Паўднёвай Карэі.
Роля Паўночнай Карэі ў расійскай вайне як бы сакрэтная, але сусветная супольнасць у курсе, што Кім Чэн Ын дапамагае Уладзіміру Пуціну папоўніць запасы, якія сканчаюцца. Паўночнакарэйскі дыктатар выменяў у Пуціна зброю на ежу. Крэмль у абмен за снарады пастаўляе ў КНДР прадукты і іншыя прадметы першай неабходнасці, піша CNN.
Тым часам адзін з галоўных памочнікаў Украіны — Вашынгтон — ніяк не можа ўзгадніць аб'ёмы дапамогі.
Ёсць праблема
Больш за мільярд чалавек у свеце жывуць з атлусценнем. Такія звесткі апублікаваў часопіс The Lancet. Па дадзеных на 2022 год, ад атлусцення цярпіць 880 млн дарослых і 159 млн дзяцей.
Самыя высокія паказчыкі атлусцення сярод жанчын — у Тонга (гэта астраўная дзяржава ў Акіяніі) і Амерыканскім Самоа (астраўная тэрыторыя ЗША ў Ціхім акіяне). А для мужчын — у Самоа і Науру (і гэта таксама ў Акіяніі).
Міжнародная група навукоўцаў заяўляе, што трэба тэрмінова змяніць падыходы да барацьбы з атлусценнем. Яно можа справакаваць рызыку развіцця многіх сур'ёзных захворванняў, ад хваробы сэрца і дыябету другога тыпу да некаторых відаў раку.
Кейт у парадку
Памятаем, памятаем, вам патрэбныя і добрыя навіны (нам — таксама). З брытанскай герцагіняй Кейт, жонкай прынца Уіяльяма, усё ў парадку! Прынамсі, так запэўнівае Кенсінгтонскім палац.