У момант абрынання на мосце знаходзіліся сотні чалавек / Reuters/Stringer
Дзясяткі чалавек загінулі ў выніку абрынання 140-гадовага падвеснага пешаходнага моста праз раку Мáчу ў індыйскім штаце Гуджарат у нядзелю, піша ВВС. Паводле слоў афіцыйных асоб, сярод ахвяр было некалькі дзяцей, жанчын і пажылых людзей.
За некалькі дзён да трагедыі мост адкрылі пасля рамонту.
Пераправа праз раку Мáчу з'яўляецца галоўнай турыстычнай славутасцю рэгіёна, многія ў гэтую нядзелю прыехалі туды на свята. У момант абрынання на мосце знаходзіліся сотні чалавек.
У першыя хвіліны ратавальнікі рвалі на сабе кашулі, каб выкарыстоўваць іх як канаты і з іх дапамогай выцягваць людзей з ракі. На цяперашні момант выратавана не менш за 177 чалавек, працягваюцца пошукі зніклых без вестак. Урад штата распарадзіўся правесці расследаванне інцыдэнту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут