З чэмпіянату Беларусі па футболе знялася каманда з Гомельскай вобласці

18/07/2019 - 19:51

З чэмпіянату Беларусі па футболе знялася каманда з Гомельскай вобласці. ЮАС з Жыткавічаў, які выступаў у другой лізе, спаслаецца на "цяжкае фінансавае становішча", інфармуе football.by. У 13-м туры каманда не прыехала ў Стаўбцы на матч з "Нёманам-Агра".

ЮАС (ФК "ЮА-СТРОЙ-ЖИТКОВИЧИ") быў заснаваны ў 2014 годзе, фінансаваўся мясцовым прадпрыемствам. Каманда пачала з другой лігі, дзе выступала няўдала і ў 2016-м нават збіралася зняцца з чэмпіянату. Аднак у 2017 годзе яна ўзмацнілася гульцамі з іншых гарадоў і выйшла ў першую лігу, але ненадоўга. Сёлета ў другой лізе ЮАС быў "серадняком", знаходзіўся на 10-м месцы сярод 16-ці ўдзельнікаў.

football.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі