З Чарнагорыі выслалі 7 беларусаў — меркаваных сябраў дэструктыўнай секты

09/04/2016 - 12:39

Улады Чарнагорыі выслалі з краіны 58 замежнікаў, якія падазраваюцца ў членстве ў секце “Аум Сінрыкё”. Сямёра з іх — беларусы. Яшчэ чацвёра высланых — японцы, 43 — расіяне, трое — украінцы, адзін — з Узбекістана. Усе яны жылі ў арандаваным імі гатэлі, паведамляе krynica.info са спасылкай на замежныя СМІ.

“Аум Сінрыкё” (“Алеф”) была ўключаная ў спіс тэрарыстычных арганізацый пасля таго, як у 1995 году створаная ў Японіі секта арганізавала тэракт з выкарыстаннем атрутнага газу ў такійскім метро. Тады загінулі 13 чалавек, каля 6 тысяч пацярпелі.

“Аум Сінрыкё” перакладаецца як “Найвышэйшая ісціна” або “Вучэнне ісціны”. Секта ўзнікла ў 1980-х гадах. Першапачаткова яе эклектычная вучэнне сумяшчала прынцыпы будызму і індуізму, а затым ўключыла ў сябе апакаліптычныя хрысціянскія прароцтвы. На сёння яе дзейнасць забароненая ў ЗША, Канадзе, Еўрасаюзе, Расіі і многіх іншых краінах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі