З 25 траўня за няўключанае святло фараў будуць штрафаваць

24/05/2016 - 06:55

З серады, 25 траўня, за няўключанае святло фараў у Беларусі будуць штрафаваць. Як піша "Наша ніва", у сувязі з заканчэннем навучальнага года і пачаткам летніх канікулаў у нашай краіне будзе праходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС "Увага — дзеці!". Яго мэта — прафілактыка і прадухіленне дарожных здарэнняў з удзелам дзяцей. Акцыя працягнецца да 5 чэрвеня.

Адзначаецца, што ў дні правядзення спецмерапрыемстваў рух транспартных сродкаў у светлы час сутак мусіць ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар. Робіцца гэта для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі