Суд
Судовую сістэму Беларусі плануюць перавесці на "лічбу" і аб'яднаць усе суды краіны ў адзіную інфармацыйную сістэму. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнага суда Андрэй Швед.
Паводле яго слоў, адзіная сістэма павінна звязаць усе 165 судоў Беларусі і зрабіць судовыя працэсы больш аператыўнымі.
Беларускія спецыялісты вывучаюць досвед Расіі. У прыватнасці, адпаведныя тэхналогіі цяпер аналізуюць у Вярхоўным судзе РФ.
"З улікам нашых магчымасцяў мы цяпер абавязаныя ўкараніць гэтыя тэхналогіі ва ўсе судовыя працэсы", — заявіў Швед.
Паводле яго ацэнкі, стварэнне адзінай інфармацыйнай сістэмы можа заняць ад пяці да сямі гадоў.
Швед прызнаў, што наперадзе "цяжкая і карпатлівая праца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут