З 1 лютага 2016 года прыватным медцэнтрам дазволяць выдаваць бальнічныя лісты. Пра гэта 16 снежня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў намеснік міністра аховы здароўя Дзмітры Піневіч.
Камерцыйныя ўстановы атрымаюць такую магчымасць пасля стварэння адмысловых камісіяў. Мяркуецца, што гэтым змогуць займацца бальніцы, шпіталі, медсанчасткі, цэнтры і іншыя медустановы ў залежнасці ад формы іх уласнасці.
У выпадку выяўлення фактаў гандлю лістамі аб непрацаздольнасці прыватныя цэнтры будуць пазбаўляць ліцэнзіі.
Чыноўнік лічыць, што новаўвядзенне дапаможа разгрузіць дзяржаўныя паліклінікі.
У бліжэйшы час Міністэрства аховы здароўя правядзе круглы стол, падчас якога прыватным медцэнтрам будуць тлумачыцца ўмовы выдачы лісткоў непрацаздольнасці.
“Прыватныя медцэнтры ўжо ў стане наладзіць кантроль за гэтай працай, дадаткова навучыць спецыялістаў можна на працягу двух тыдняў”, — сказаў намеснік міністра. Ён падкрэсліў, што выдача бальнічных прыватнымі цэнтрам — гэта іх права, але не абавязак.
Фота: novostimira.net