YouTube вырашыў заблакаваць расійскія дзяржаўныя СМІ па ўсім свеце

11/03/2022 - 17:40

YouTube вырашыў заблакаваць расійскія дзяржаўныя СМІ па ўсім свеце. Блакіроўка праводзіцца "неадкладна". Гэта моцны ўдар па расійскіх прапагандыстах.

Таксама выдаляецца кантэнт пра вайну ва Украіне, які "парушае яго [YouTube] палітыку". Яна забараняе кантэнт, у якім шырока задакументаваныя факты гвалту адмаўляюцца або падаецца як звычайныя.

Прыпыняюцца ўсе спосабы манетызацыі на платформе YouTube у Расіі.

Чакаецца, што Расія ў адказ заблакуе YouTube.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі