Ён сам сышоў? Што ў Федэрацыі хакея кажуць пра адстаўку Дэйва Льюіса

08/05/2018 - 11:09

Пасля трох запар паразаў зборнай Беларусі па хакеі яе галоўны трэнер Дэйв Льюіс сышоў у адстаўку. Афіцыйна Федэрацыя хакея Беларусі пракаментавала, што гэта было яе і Льюіса "сумеснае рашэнне". Але ці сапраўды гэта так?

Еўрарадыё датэлефанавалася да старшыні ФХРБ Сямёна Шапіры.

Еўрарадыё: Сямён Барысавіч, добры дзень. Мы хацелі б атрымаць ваш каментар наконт сітуацыі з Дэйвам Льюісам.

Сямён Шапіра: Вось вы малайчына. Тэлефануе мне нейкі чалавек, кажа што з Еўрарадыё. Можа, вы з Еўрарадыё, можа, вы не з Еўрарадыё. Ну ёсць культура зносін. Ёсць прэс-служба. Па-другое, вы б спыталі: Шапіра, ты цяпер на нарадзе ці ты можаш са мной размаўляць? Усяго добрага.

"Цяпер пакуль як яно ёсць — так яно ёсць"

Тэлефануем у прэс-службу Беларускай федэрацыі хакея, як і параіў Сямён Шапіра. Але і там не змаглі адказаць, наколькі добраахвотна Дэйв Льюіс пакінуў пасаду.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі