Yegor Zabelov trio выпусціла дэбютны альбом (слухаць)

22/12/2017 - 13:38

Yegor Zabelov trio прадставіла дэбютны альбом. Кружэлку "The Rose Festival" можна набыць на bandcamp. 

"У кружэлку ўвайшла музыка, напісаная ў розны час. І асноўнай задачай было зрабіць з матэрыялу цэльную працу, а не проста накідаць розных п'ес", — тлумачыць Забелаў.

Спачатку, кажа Ягор, трыа планавала запісаць музыку, напісаную для кіно, у тым ліку саўндрэк да нямецкага нямога фільма "Голем", створаны ў 2010 годзе. Але пачалі з'яўляцца больш актуальныя новыя трэкі, таму было вырашана спалучыць іх з пэўнай часткай п'ес для кіно. Адсюль і назва альбома "The Rose Festival" — менавіта так называецца адна з частак стужкі "Голем".


"Мне падабаецца, што назва статычная, яна не дае руху, не вядзе некуды слухача, пакідае яго на месцы: чувак, слухай музыку, і яна цябе павядзе куды трэба, — дадае музыка. — Як і ўся музыка, што я раблю, на альбоме сутыкаюцца несупастаўныя і кантрастныя рэчы. Гэта пра ўсё, што знаходзіцца па супрацьлеглыя бакі, як крык і маўчанне,  чорнае і белае". 


Кружэлка запісаная ў Беларусі на студыі "Форс". Звядзеннем займаўся саўндпрадзюсар Андрэй Жукаў, які дапамагаў камандзе шукаць патрэбнае гучанне.

Прэзентацыя "The Rose Festival" адбудзецца на Accordion Festival у Вене ў сакавіку.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі