Яшчэ дзевяць беларусаў атрымалі статус палітвязняў

28/05/2024 - 15:57

У Беларусі на сёння больш за 1400 палітвязняў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Яшчэ дзевяць чалавек атрымалі статус палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Гэта Аляксандр Пазняк, Віталь Варфаламеяў, Аляксандр Тысевіч, Васіль Аляксеюк, Мікалай Нікіцюк, Андрэй Салапур, Арцём Ботаў, Аляксандр Якубук, Глеб Клімовіч.

Усе яны абвінавачаны альбо пазбаўленыя волі паводле ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Гэтае абвінавачанне рэжым Лукашэнкі выстаўляе за ўдзел у вулічных акцыях пратэсту, якія праходзілі пасля выбараў 2020 года.

Праваабаронцы нагадваюць, што свабода мірных сходаў гарантаваная артыкулам 21 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

На сёння ў Беларусі 1410 прызнаных палітвязняў. Рэальная колькасць людзей, пазбаўленых волі па палітычных матывах, яшчэ большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі