Каштаны / pixabay.com
У бліжэйшыя дні крыху пацяплее, але будзе дзьмуць моцны вецер. Такое надвор'е абяцаюць сінаптыкі Гідраметцэнтра.
У аўторак, 20 кастрычніка, на надвор'е ў Беларусі паўплывае антыцыклон. Будзе воблачна з праяснеямі, а ўначы і раніцай на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Вецер будзе ўмераным, толькі ўдзень на паўднёвым захадзе месцамі парывістым. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +1°С на поўначы да +10°С на поўдні. А ўдзень слупкі тэрмометраў падымуцца да +10..+16°С. На паўднёвым усходзе яшчэ цяплей: +18°С.
У серaдu, 21 кастрычніка, дажджоў амаль не будзе, затое ўдзень у заходніх рэгіёнах прагназуюць моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад +3°С на паўночным усходзе да +11°С на захадзе, максімальная ўдзень +11..+18°С.
У чацвер, 22 кастрычніка, пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на паўднёвым захадзе чакаюцца кароткія дажджы. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, удзень месцамі на захадзе моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +4..+10°С, на захадзе да +12°С, максімальная ўдзень +11..+18°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут