Візы для беларусаў / immigranthouse.com
МЗС Польшчы хоча падоўжыць ільготы пры выдачы віз для беларусаў на 2027 год, заўважыла выданне MOST Media. Гэта прадугледжана праектам пастановы аб зніжаных кансульскіх зборах.
Гаворка ідзе перш за ўсё пра гуманітарныя візы — у МЗС прапануюць, каб беларусам і надалей не трэба было плаціць за іх аформленне.
Таксама міністэрства хоча падоўжыць дзеянне нулявой стаўкі за прыём і разгляд заяў на візу для дзяцей ад 12 да 18 гадоў. Бясплатна польскую візу, хутчэй за ўсё, змогуць атрымліваць і беларусы да 25 гадоў, калі яны ўдзельнічаюць у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных мерапрыемствах пры ўмове, што гэтыя мерапрыемствы арганізуюць некамерцыйныя арганізацыі.
А тыя грамадзяне Беларусі, якія падаюць заяву на нацыянальную польскую візу, як і раней павінны будуць плаціць 60 еўра кансульскага ўзносу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут