Ярмошына патлумачыла, чаму не запрасілі нават назіральнікаў ЦВК Расіі

05/08/2020 - 08:12

Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына патлумачыла, чаму не запрасілі на прэзідэнцкія выбары нават назіральнікаў ЦВК Расіі. "Мы не запрашалі ні адзін ЦВК ні з адной краіны,сказала Ярмошына sputnik.by. — Гэта было звязана з тым што мы не можам забяспечыць сваім калегам бяспеку ва ўмовах пандэміі каранавіруса".

Старшыня ЦВК спаслалася на тое, што ў нашай краіне няма эпідэміялагічнага каранціна і на тое, што склад камісіі "вельмі маленькі" і не можа "выканаць... арганізацыйныя ўмовы".

"Усіх назіральнікаў запрашаў МЗС — дзве місіі. І ўсё", — заявіла Лідзія Ярмошына.

Пра тое, што Расія не будзе дасылаць назіральнікаў на прэзідэнцкія выбары ў Беларусь, напярэдадні заявіла старшыня ЦВК РФ Эма Памфілава. Паводле яе слоў, не было афіцыйнага запрашэння ад беларускіх калег. А ў складзе назіральнай місіі СНД назіральнікаў яна накіроўваць не хоча, улічваючы "мякка кажучы, вельмі спецыфічныя адносіны кіраўніцтва Беларусі да каранавіруснай пандэміі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі