Як выглядае wi-fi? Беларускае дзяржаўнае інфармагенцтва ведае адказ

25/07/2017 - 19:27

На буйных чыгуначных вакзалах у Беларусі з'явіўся бясплатны wi-fi. Беларуская чыгунка запусціла яго сумесна з мабільным аператарам МТС.

З 10 ліпеня паслуга была дасяжная ў тэставым рэжыме, а з 25 ліпеня пачалася яе "камерцыйная" эксплуатацыя.

Дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА адрэагавала на запуск бясплатнага wi-fi... фотарэпартажам! Вы хочаце ведаць, як выглядае wi-fi? Гэта людзі з ноўтбукамі і смартфонамі ў залах чакання.

Так выглядае wi-fi. Фота: БелТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі