Як у Ветцы прайшлі вучэнні тэрытарыяльнай абароны

01/03/2023 - 16:16
"Партызан" з Веткі / vetkagolos.by

У Беларусі праходзяць вучэнні тэрытарыяльнай абароны (тэарэтычныя і практычныя заняткі для органаў кіравання). Газета "Голас Веткаўшчыны" апублікавала фотарэпартаж пра тое, як яны адбываюцца ў Ветцы на Гомельшчыне. 1 сакавіка там правялі трэніроўку з "адміністрацыяй пункту прыёму асабістага складу" — адпрацоўваліся дзеянні яго супрацоўнікаў. Некалькі ўдзельнікаў тэрабароны, а сярод іх афіцэры запасу, атрымалі абмундзіраванне і "прайшлі вучэбны інструктаж". Уражвае сціплая экіпіроўка "партызан".

Дарэчы, падчас вучэнняў правяраюць наяўнасць і ўмовы захоўвання "запасаў матэрыяльных сродкаў", якімі збіраюцца забяспечваць байцоў тэрытарыяльных войскаў.

vetkagolos.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі