Як у Мінску абмяжуюць паркоўку аўтамабіляў 7-9 траўня (фота)

07/05/2016 - 09:15

Стала вядома, як у Мінску абмяжуюць паркоўку аўтамабіляў 7-9 траўня. Яна будзе забароненая на працягу некалькіх дзён на шэрагу цэнтральных праспектаў і вуліц сталіцы.

Як паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Рэдзько, апоўначы 7 траўня забарона на паркоўку аўтатранспарту пачала дзейнічаць на Камуністычнай вуліцы (ад Чырвонай вуліцы да вуліцы Кісялёва), на вуліцы Кісялёва (ад плошчы Перамогі да вуліцы Куйбышава, уключна з прыдарожнымі паркоўкамі), на Чырвонай вуліцы (ад праспекта Машэрава да вуліцы Камуністычнай, разам з прыдарожнымі паркоўкамі). Забарона будзе дзейнічаць да заканчэння мерапрыемстваў 9 траўня.

Ад 22-й гадзіны 8 траўня да 23-й гадзіны 9 траўня будзе забароненая паркоўка аўтамабіляў на праспекце Машэрава (ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў), у тым ліку і на прыдарожных паркоўках. Забарона датычыць і паркоўкі каля дома № 41 на праспекце Пераможцаў (каля хімчысткі) і прыдарожнай паркоўкі на праспекце Машэрава (паміж вуліцай Заслаўскай і праспектам Пераможцаў).

ДАІ Цэнтральнага раёна сталіцы рэкамендуе кіроўцам улічваць гэтую інфармацыю. У згаданыя дні ў цэнтры Мінска будзе працаваць эвакуатар.

Фота: minsknews.by
Фота: minsknews.by
Фота: minsknews.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі