Пяць месцаў у Баку, дзе можна паесці за пяць долараў

26/06/2017 - 09:52
Пяць самых недарагіх, але смачных месцаў у горадзе

Кулінарны турызм цалкам мог бы стаць асноўнай турыстычнай "фішкай" Баку дзякуючы разнастайнасці азербайджанскай кухні. А пакуль што гэта даволі дарагі горад, дзе танна і смачна паесці можна далёка не ўсюды. Аднак калі ведаць, куды ісці, "бюджэтны" турызм не стане "галодным турызмам".

JamNews прапануе пяць месцаў, дзе можна ўволю паесці, маючы ў кішэні ўсяго пяць долараў. Усе названыя тут стравы падаюць па цане ад 1,5 да 3 долараў.

 

Shanson

 

Гэта недалёка ад метро Ічэры Шэхер, насупраць Палаца шчасця. Ёсць і нацыянальныя стравы, і еўрапейскія, цэны цалкам ліберальныя. На фота — кюкю, яечня з зелянінай.

Əriştə (Арышта)

 

Паўпадвальная кавярня побач з пабам "Шэкспір", прыпынак аўтобуса — "Лялечны тэатр". Назва кавярні — і ёсць назва стравы на фота. Тэхнічна гэта хатняя локшына на мясным булёне з фрыкадэлькамі.

Xəzər (Хазар)

 

Паўпадвальная кавярня недалёка ад "Гоша гапы" — цэнтр горада, каля таго ўваходу ў стары горад, дзе шлагбаўм. На фота кюфта бозбаш — гэта вялікая тэфтэля з барановага (або змешанага з ялавічным) мяса і бульба з гарохам пры ёй.

Anadolu

 

Турэцкая сетка рэстаранаў з самым шырокім асартыментам. Проста знайдзіце найбліжэйшы з дапамогай навігатара. На фота — адна з самых смачных азербайджанскіх страваў, дзюшбара. Тэхнічна гэта маленькія пельмені, звараныя ў мясным булёне са спецыямі.

Firüzə (Фіруза)

 

Рэстаран на Плошчы фантанаў, куды традыцыйна прыводзяць турыстаў. Гэта не самае таннае месца, але безумоўны лідар па суадносінах цана-якасць. Тэарэтычна тут можна патраціць якую заўгодна суму, але дзякуючы разнастайнаму меню шмат бюджэтных варыянтаў. Напрыклад, садж, вялікая патэльня са смажаным мясам і гароднінай, разлічаная на кампанію.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі