31 ліпеня ў Смаргоні ў скверы па вуліцы Сініцкага прайшла сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай з выбарцамі. Разам з ёй прыехалі Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала. У працоўны дзень сабраўся вялікі натоўп людзей (больш за тысячу чалавек). На пляцоўку яны прайшлі, адстаяўшы чаргу — міліцыянеры правяраюць кожнага. Гэта звязана з узмоцненымі мерамі бяспекі.
У пятніцу Ціханоўская таксама наведае Маладзечна і Ліду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.